Дзяніс Сідарок
Палітвязень
Дата нараджэння: 10 чэрвеня 1989
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Пратэсты Мінск
Дзяніс Сяргеевіч Сідарок затрыманы за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Утрымліваўся ў СІЗА.
28 снежня 2022 года Дзяніса асудзілі ў Мінскім гарадскім суддзе паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Рашэнне суда: 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Адбывае тэрмін у ПК № 15.