Яўген Леанкоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 12 кастрычніка 1990

Дата затрымання: 29 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Васюкоў Алег

Месца зняволення: ПК № 17

Яўген Анатольевіч Леанкоў асуджаны судом Добрушскага раёна Гомельскай вобласці па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). 29 чэрвеня 2023 года справу разгледзеў суддзя Алег Васюкоў і прысудзіў Яўгена да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

8 верасня 2023 года адбылося апеляцыйнае пасяджэнне па справе, прысуд набыў моц. 

Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №17.

29 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»