Глеб Дудко

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 чэрвеня 1988

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Доля Мікалай

Месца зняволення: СІЗА-3

Групы: Дзеячы культуры

Глеб Алегавіч Дудко з Добруша - музыка і прадпрымальнік. Бацька Глеба Алег Дудко - вядомы ў Гомелі оперны спявак і колішні саліст філармоніі. У 2018-м Глеб разам з праграмістам Максімам Грыневічам запусціў праект ConcertMaster. Ідэя праекта ў тым, каб стварыць праграму, якая б магла аўтаматычна акампаніраваць вакалістам.

Глеба затрымалі ў сакавіку 2024 года ў Добрушы і прысудзілі яму арышт за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля гэтага мужчыну перавялі ў СІЗА.

Суд над Глебам пачаўся 26 чэрвеня 2024 году ў Гомельскім абласным судзе. Яму інкрымінавана ч. 1 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Судзіць Дудко суддзя Мікалай Доля.

10 верасня 2024 г. у Глеба адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Буката.

13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»