Данііл Гарасім
Палітвязень
Дата нараджэння: 1 ліпеня 2005
Дата затрымання: 9 сакавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 10 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Зямцоў Ігар
Месца зняволення: Турма № 4
Справы: "Чорныя салаўі"
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Данііл Юр'евіч Гарасім — 18-гадовы юнак. Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) за тое, што ён фатаграфаваў вайсковыя аб'екты ў Асіповічах і спрабаваў перадаць "башмак" ініцыятыве "Супраціў". У фільме паказваюцца кадры пастаяннага сачэння за ім.
На дзяржаўным тэлеканале АНТ 29 красавіка выйшаў прапагандысцкі фільм "Дети на прицеле. Завербованные врагом", дзе паведамілі аб затрыманні сямі падлеткаў за "супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі". Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызму" і "здрадзе дзяржаве".
16 верасня 2024 г. у Данііла быў прызначаны разгляд справы ў Магілёўскім абласным судзе. Яго абвінавачвалі паводле трох артыкулаў:
- ч. 1 арт. 361-3 – удзел на тэрыторыі дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу
- ч. 1 арт. 356 – здрада дзяржаве (у рэдакцыі закона ад 09.01.2019)
- ч. 2 арт. 295 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
17 верасня працэс працягнуўся, а 19 верасня 2024 г. суддзя Ігар Зямцоў прысудзіў Даніілу 10 год калоніі, а таксама штраф у 600 базавых.
Вярхоўны суд 3 снежня 2024 г. разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Рыбакова пакінула прысуд Данііла ў сіле, а скаргу — без задавальнення.
Данііл будзе адбываць тэрмін у ПК № 17.
13 снежня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Затрымалі семярых маладзёнаў
Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызма" і "здрадзе дзяржаве".