Аляксей Парэцкі
Палітвязень
Дата нараджэння: 23 ліпеня 1982
Дата затрымання: 5 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 25 ліпеня 2022
Суддзя: Картавенка Алена
Групы: Дзеячы культуры
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксей Міхайлавіч Парэцкі — архітэктар, адукацыю атрымаў ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце. Таксама скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя Ламаносава, факультэт гісторыі Усходняй Еўропы. Быў удзельнікам рэаліці-шоў "Бітва дызайнераў" на канале ТНТ.
25 ліпеня 2022 г. Магілеўскі абласны суд абвясціў прысуд мясцоваму жыхару, архітэктару Аляксею Парэцкаму. Суддзя Алена Картавенка прызнала 40-гадовага мужчыну вінаватым у паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК РБ), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК РБ). Прычынай для крымінальнага пераследу сталі апублікаваныя Парэцкім паведамленні ў Інтэрнэце. У сукупнасці мужчыну было прызначанае пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сам Парэцкі да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і ўжо ў зале суда яго ўзялі пад варту. Вядома, што мужчына мае 3-ю групу інваліднасці.
13 чэрвеня 2022 г. Камітэт дзяржаўнай бяспекі з невядомых прычын уключыў Аляксея Парэцкага ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да "тэрарыстычнай дзейнасці".
Утрымліваўся ў магілёўскай Турме № 4. Актуальнае месцазнаходжанне высвятляецца.
"Бітва дызайнераў" у Расіі і "тэрарыстычны спіс" у Беларусі
25 ліпеня Магілеўскі абласны суд абвясціў прысуд мясцоваму жыхару, архітэктару Аляксею Парэцкаму