Іван Амрэйчык
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 ліпеня 2001
Дата затрымання: 7 сакавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 3 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шурын Дзмітрый
Месца зняволення: СІЗА-6
Справы: Пратэсты Брэст
Іван Рыгоравіч Амрэйчык з Брэста быў затрыманы 7 сакавіка 2024 года па справе аб ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах. Яму прад'яўлена абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
Справа пачала разглядацца ў судзе Ленінскага раёна Брэста 30 ліпеня 2024 года суддзём Дзмітрыем Шурыным.
5 жніўня 2024 г. быў агучаны прысуд — 2 гады і 3 месяцы калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Утрымліваецца ў СІЗА № 6.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся ў Брэсцкім абласным судзе 8 кастрычніка 2024 г. Старшыня судовай калегіі Андрэй Сіз.
Яшчэ восем жыхароў Брэста асудзілі да калоніі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту