Сяргей Шэлест
былы апаратчык цэху "Аміяк-3"
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 ліпеня 1992
Дата затрымання: 20 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: 14 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Піскуноў Аляксандр
Месца зняволення: Турма № 4
Справы: Справа “Рабочага руху”
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Ян-Ніклас Гезенхюс, дэпутат нямецкага Бундэстагу
Сяргей Сяргеевіч Шэлест — былы апаратчык цэху "Аміяк-3" на "Гродна Азот".
Сяргей праходзіць па крымінальнай справе, распачатай па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу) супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух". Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. Таксама Сяргею ставяць у віну арт. 188 КК (паклёп) і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).
Яго змясцілі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-3.
9 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе распачаўся разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якой праходзяць адразу дзесяць палітзняволеных. На другі дзень працэсу ўсе фігуранты справы заявілі суду, што сваю віну ў дзяржаўнай здрадзе і стварэнні экстрэмісцкага фармавання не прызнаюць. Усе фігуранты "справы Рабочага Руху" на судзе адмовіліся даваць паказанні. 27 снежня працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме.
У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 г. вынеслі прысуд па "справе Рабочага Руху". Суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Сяргея вінаватым паводле арт. 188 КК (паклёп), ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 (Магілёў).
11 жніўня 2023 г. МУС унёс палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
У пачатку 2024 г. пераведзены ў ПК № 2.
Восенню 2024 г. над палітвязнем адбыўся суд па замене рэжыму ўтрымання на турэмны, але ў судовым раскладзе пра ягоную справу не паведамлялася. Сяргей утрымліваецца ў турме № 4.
Ад 11 да 15 гадоў калоніі: дзесяць палітвязняў асудзілі па "справе Рабочага Руху"
Палітвязні абскардзяць рашэнне КДБ аб прызнанні "Рабочага руху" "экстрэмісцкім фармаваннем"
Другі дзень суда па "справе Рабочага Руху": усе 10 палітвязняў не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве
У Гомелі сёння распачаўся суд па рэзананснай "справе Рабочага Руху" — судзяць адразу 10 палітвязняў
13 затрыманых па «справе Рабочага руху». Што пра іх вядома і ў чым іх вінавацяць?