Ілля Шапаткоўскі
Дата затрымання: 4 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
Месца зняволення: СІЗА-1

Ілля Шапаткоўскі ў 2020 годзе быў адным з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі”. Ён браў актыўны ўдзел у працы выбарчага штаба Віктара Бабарыка і ўзначальваў аддзел верыфікацыі подпісаў.
Быў затрыманы 4 жніўня 2020 года, яго змясцілі пад варту ў межах крымінальнай справы па "эканамічным" артыкуле. Аднак напрыканцы 2021 года артыкул змянілі на іншы - арт. 357 Крымінальнага кодэксу (Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).