Артур Радзівановіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 28 лістапада 1992
Дата затрымання: 30 снежня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Куроўскі Дзмітрый
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Артур Андрэевіч Радзівановіч, па версіі следства, “праз мэсэнджар тэлеграм па сваёй ініцыятыве ўступіў у перапіску з прадстаўнікамі ўзброенага фармавання “Полк імя К.Каліноўскага”. У зносінах малады чалавек высвятляў парадак і ўмовы залічэння ў полк, а затым спланаваў перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Польшчай і далейшы маршрут ва Украіну. Далей, па прыбыцці 30 снежня 2023 года ў міжнародны пункт пропуску «Брэст» для руху ва Украіну праз тэрыторыю Польшчы абвінавачаны быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.
Брэсцкі абласны суд 21 траўня 2024 года пастанавіў на падставе ч. 1 арт.13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (“удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу”) прызначыць Радзівановічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 500 базавых велічынь. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі.
6 жніўня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Cяргей Гураў.
16 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА № 6. Актуальны адрас высвятляецца.
Вынесены прысуд жыхару Пінска за намер далучыцца да "Палка імя Каліноўскага"
Брэсцкі абласны суд 21 траўня 2024 года вынес прысуд 32–гадоваму жыхару Пінска Артуру Радзівановічу.