Дзмітрый Загалавец

Палітвязень

Дата нараджэння: 19 лістапада 1982

Дата затрымання: 20 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Абашын Аляксандр, Буруноў Яўген

Месца зняволення: ПК № 22

Справы: Пратэсты Віцебск

Дзмітрый Васільевіч Загалавец — жыхар Віцебску, быў затрыманы ў студзені 2023 году. 

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, доўгі час мужчына ў інтэрнеце «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі».

На Дзмітрыя была заведзеная крымінальная справа па чатырох актыкулах: арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Але ў выніку яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).

Пасля арышту ўтрымліваўся ў СІЗА № 2 Віцебска. Працэс прызначылі весці суддзю Аляксандра Абашына. Справу пачалі разглядаць 17 жніўня ў Віцебскім абласным судзе.

31 жніўня 2023 г. на закрытым пасяджэнні суд пастанавіў пакараць Загалаўца па сукупнасці прад’яўленых абвінавачванняў пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 3 гады і 6 месяцаў.

На 31 кастрычніка 2023 г. на закрытым пасяджэнні разгледзелі апеляцыйную скаргу Дзмітрыя ў Мінскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі Мікалай Грынцэвіч. Прысуд набыў моц.

17 лістапада ўнесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

11 ліпеня 2024 г. над Дзмітрыем прызначаны новы суд, паводле арт. 361-2 (фінансаванне эктрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядаў Яўген Буруноў у Віцебскім абласным судзе. Вырак пакуль невядомы, але тэрмін застаўся ранейшым. 

Утрымліваўся ў СІЗА № 2

Па стане на канец лета 2024 г. зноў пераведзены ў ПК № 22

“Агітаваў выходзіць на барыкады”: вынесены прысуд жыхару Віцебска Дзмітрыю Загалаўцу

У закрытым пасяджэнні Віцебскі абласны суд 31 жніўня вынес прысуд 40-гадоваму палітзняволенаму Дзмітрыю Загалаўцу. Справу пачалі разглядаць 17 жніўня.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»