Ганна Стражэвіч
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 12 сакавіка 1965
Дата затрымання: 18 снежня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Ганна Уладзіміраўна Стражэвіч была затрымана 18 снежня 2023 года. Папярэдне, крымінальная справа супраць яе распачата за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК) і абразу міліцыянта (арт. 369 КК).
Вядома, што Ганна актыўна пісала лісты беларускім палітвязням.
Жанчына ўтрымліваецца ў СІЗА ў Жодзіна.
Пенсіянерка, якая пісала лісты. Расказваем пра палітзняволеную Ганну Стражэвіч