Фёдар Аксёненка
Дата нараджэння: 31 траўня 1978
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 406 Крымінальнага кодэкса — Неданясенне пра злачынства
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Бобыраў Вадзім
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Фёдар Уладзіміравіч Аксёненка нарадзіўся ў 1978 годзе Лунінецкім раёне, вучыўся ў тэхнічным унівэрсітэце ў Гомелі, там жа застаўся жыць і працаваць. Ён мае багатую біяграфію - працаваў кіроўцам, будаўніком, дырэктарам розных камерцыйных фірмаў. Не менш за 17 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ. У 2001 годзе яго судзілі паводле крымінальнага артыкулу 339 за хуліганства.
20 траўня 2024 году агучаны прысуд. Васіль Прохараў асуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Ягоная жонка Ларыса і сын Павел атрымалі па восем гадоў зняволеньня. Яшчэ аднаму фігуранту справы, настаўніку беларускай мовы Руслану Прахарэнку, прысудзілі 10 гадоў калёніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненка, нічога не вядома.
Іх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 130 (распальваньне варожасці), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 406 (неданясенне пра злачынства) Крымінальнага кодэксу. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме з 20 траўня, справу разглядаў Гомельскі абласны суд. Суддзя - Вадзім Бобыраў.
Удзельнікі закрытага працэсу маюць падпіскі аб невыдаванні. З неафіцыйнай крыніцы Свабодзе вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфаваньня розных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі, а за фігурантамі справы нейкі час перад арыштам сачылі спецслужбы.
30 жніўня 2024 года ў закрытым слуханні разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Каршуновіч Павел Іванавіч.
6 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Гомелі вынесены жорсткі прысуд палітзняволеным: сям'і і настаўніку беларускай мовы і літаратуры