Дзмітрый Андрасюк
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 лютага 1984
Дата затрымання: 27 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 402 Крымінальнага кодэкса — Адмова або ўхіленне сведкі ці пацярпелага ад дачы паказанняў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Семянчук Аляксандр, Шурын Дзмітрый
Месца зняволення: СІЗА-7
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Брэст
Дзмітрый Васільевіч Андрасюк асуджаны на тры месяцы арышту па арт. 402 Крымінальнага кодэкса (адмова альбо ўхіленне ад дачы паказанняў).
Ён праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Крымінальную справу на яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Пятрухіна і Кабанава, бо ён не паказаў службовае пасведчанне суддзі.
У канцы снежня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Дзмітрыя з СІЗА-7 у арыштны дом у СІЗА-6.
Дзмітрый цалкам адбыў тэрмін і 26 лютага 2022 выйшаў на волю.
11, 16 і 17 снежня 2024 г. адбыліся разгляды справы Дзмітрыя ў судзе Ленінскага раёна Брэста паводле ч. 1 артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Дзмітрый Шурын агучыў вырак: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Таксама былі асуджаныя Тройніч Аляксандр Юр'евіч, Каратышэўскі Ілля Генадзьевіч, Васілеўская Вікторыя Юр'еўна, і Ногач Уладзімір Васільевіч.
За адмову ад дачы паказанняў на судзе па справе брэсцкіх блогераў актывіста пакаралі трыма месяцамі арышту