Аляксей Шагаеў
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 верасня 1990
Дата затрымання: 31 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Месца зняволення: ПК № 22
Аляксей Глебавіч Шагаеў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за каментары ў сацсетках.
Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прастаўніка ўлады) і арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы) Крымінальнага кодэксу. Справу разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе з 26 па 31 кастрычніка 2022 года ў закрытым судовым паседжанні.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.