Дзмітрый Князеў
Дата нараджэння: 27 чэрвеня 2002
Дата затрымання: 19 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Каліна Святаслаў
Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Шарко Алена
Месца зняволення: ПК № 22

Дзмітрый Аляксандравіч Князеў - жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), узбуджанай пасля поствыбарчых акцый пратэсту ў абласным цэнтры.
Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. На працэсе 19 ліпеня мера стрымання была зменена, і Дзмітрыя ўзялі пад варту ў СІЗА.
12 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста агучылі прысуд. Дзмітрый Князеў атрымаў 3 гады пазбаўлення волі.
![]()
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў
![]()
Паказанні пад ціскам і відэа з тэлефонаў. Як спрабуюць даказаць віну трэцяй “партыі” абвінавачаных па “масавых беспарадках” у Брэсце?
![]()
Ад 3 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі: вынесены прысуд трэцяй партыі абвінавачаных па берасцейскіх "беспарадках"