Дзмітрый Кучук
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 сакавіка 1974
Дата затрымання: 16 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Суддзя: Шылько Алена
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Дзмітрый Леанідавіч Кучук — былы кіраўнік ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя». Яго затрымалі, калі ён хацеў ушанаваць памяць Аляксея Навальнага каля расійскай амбасады ў Мінску. Яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
Перад затрыманнем мужчына паспеў паведаміць, што каля амбасады знаходзілася шмат супрацоўнікаў АМАП. Вядома, што пасля затрымання яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска.
23 снежня 2023 года палітыку было адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты. У 2021 годзе Кучука арыштоўвалі на 15 сутак пасля таго, як ён разам з іншымі палітычнымі актывістамі падаў заяўку на правядзенне акцыі "Чарнобыльскі шлях".
Беларуская партыя "Зялёныя" не прайшла перарэгістрацыю і 27 ліпеня 2023 года была ліквідаваная Вярхоўным судом па пазове Міністэрства юстыцыі. Партыя страціла статус асацыяванага сябра Еўрапейскай Партыі Зялёных (ЕПЗ).
Утрымліваецца ў следчай турме № 8.
Разглядаць яго справу пачнуць 22 і 25 лістапада 2024 г. у Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах — "заклікі да санкцый" (ч. 3 арт. 361 КК) і "ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Суддзя Алена Шылько.
11 снежня 2024 г. разгляд працягнуўся.