Дзмітрый Іваноў
Палітвязень
Дата нараджэння: 5 лютага 1978
Дата затрымання: 22 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Цыкунова Алена
Групы: Бізнесмены
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Дзмітрыя Пятровіча Іванова абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса за тое, што жодзінскі міліцыянт Мікалай Бараноўскі палічыў сябе абражаным ягоным каментаром у сацсетках. Прадпрымальнік і таксіст Дзмітрый Іваноў удзельнічаў у пратэстах у Чэрыкаве ў 2020 годзе. Яго некалькі разоў затрымлівалі, штрафавалі і прызначалі "суткі".
У відэа, апублікаваных на праўладных каналах, Іваноў таксама казаў, што затрыманы не толькі за каментары, але і за здымку ваеннай тэхнікі.
1 лістапада 2022 года ў Чэрыкаўскім раённым судзе разгледзелі справу. Суддзя Алена Цыкунова прызнала мужчыну вінаватым і агучыла вырак: 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
Дзмітрыя вызвалілі ў зале суда. За кратамі ён правёў паўтара месяца: яго затрымалі 22 верасня 2022 года.
У дзень прысуда ў мужчыны нарадзіўся сын. На судзе Дзмітрый Іваноў прызнаў віну і выбачыўся перад міліцыянтам. Кампенсацыю маральнай шкоды у памеры тысячы рублёў ён аплаціў да суда.
Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда задаволіла ў сакавіку 2023 года пратэст пракурора Чэрыкаўскага раёна аб змене прысуду.
Вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда Іванову прызначана больш строгае пакаранне – пазбаўленне волі ў выглядзе 1 года 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.
Пракурору “хатняй хіміі” падалося мала – падаў пратэст, а ў выніку жыхара Чэрыкава накіруюць у калонію
Таксіста з Чэрыкава асудзілі на 1,5 года "хатняй хіміі" за каментар у бок міліцыянта
Жодзінскі міліцыянт, які ўдарыў жанчыну на пратэсце ў 2020 годзе, адсудзіў у чэрыкаўскага таксіста 1000 рублёў