Юрый Лагадзюк
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1960
Дата затрымання: 8 траўня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сіз Андрэй
Месца зняволення: СІЗА-7
Групы: Спартсмены
Юрый Пятровіч Лагадзюк — адзін з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе.
Ён прысвяціў сваё жыццё рэабілітацыі людзей з інваліднасцю праз настольны тэніс. Яго гадаванцы нярэдка выйграюць на чэмпіянатах як у Беларусі, гэтак і ў іншых краінах. Мужчына дапамог сотням людзей з інваліднасцю жыць звычайным жыццём.
Яго судзяць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая.
Брэсцкі абласны суд 25 ліпеня 2024 г. асудзіў Юрыя да двух гадоў калоніі. Прысуд вынес Андрэй Сіз.
Утрымліваецца ў СІЗА № 7.
19 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся ў Вярхоўным судзе 11 кастрычніка 2024 г. Старшыня судовай калегіі Сяргей Гураў.
25 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці другі раз.
Аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе асудзілі да 2 гадоў калоніі