Цімур Лозка
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 траўня 1983
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Справы: Данаты
Групы: Лекары
Цімур Аляксандравіч Лозка працаваў лекарам анестэзіёлагам-рэаніматолагам медцэнтра ЛАДЭ. На «пакаяльным» відэа затрыманага жыхара Брэста прымусілі прызнацца ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, а таксама ў данатах тэлеграм-каналу NEXTA. Прапагандысты пагражалі лекару пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.
Ён быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 290-1 КК (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). З 4 ліпеня па 9 жніўня 2024 года справу разгледзеў суддзя Семянчук Аляксандр.
Прысуд — 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 50 БВ.
22 кастрычніка і 1 лістапада 2024 года Брэсцкі абласны суд разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Лешчанка Андрэй Леанідавіч.
Доктару Цімуру Лозку з брэсцкага «Ладэ» шыюць фінансаванне тэрарызму — да дваццаці гадоў калоніі
Медыка затрымалі ў студзені 2024 года. Цяпер яго імя з'явілася ў раскладзе судоў.