Арцём Янкін

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 студзеня 2004

Дата затрымання: 19 верасня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 3 месяца

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Кузьмічонак Святлана

Месца зняволення: СІЗА-2

Арцём Міхайлавіч Янкін у чэрвені 2024 году вырашыў пакласці грошы праз інфакіёск, але яму не ўдалося ажыццявіць запланаваную аперацыю. Таму ён, вярнуўшыся дадому, патэлефанаваў супрацоўніку кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк» і падчас размовы негатыўна выказаўся ў адрас Лукашэнкі. Органы следства і пракуратуры кваліфікавалі гэта як "публічную абразу Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК), бо "былі нанесеныя ў прысутнасці старонняй асобы - супрацоўніка кантакт-цэнтра ААТ "ААБ Беларусбанк", якая ў далейшым давяла дадзеную інфармацыю да іншых асоб (кіраўніцтвы)". Па сутнасці, супрацоўніца банка сама і "апублікавала" змест прыватнай гутаркі.

Быў асуджаны ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска 19 верасня 2024 года справу разгледзела суддзя Кузьмічонак Святлана.

Віцебскі абласны суд 15 лістапада 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Губанаў Дзяніс Мацвеевіч.

Прыгавораны да 1 года і 3 месяцаў пазбаўлення волі. Знаходзіцца ў СІЗА-2.

21 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

20-гадовы віцяблянін выкзаў прэтэнзіі банку і быў асуджаны за абразу Аляксандра Лукашэнкі

На сайце Віцебскага гарвыканкама выйшла паведамленне ад імя старшага памочніка пракурора г. Віцебска пра сутнасць абвінавачання, падтрыманага ведамствам, супраць «грамадзяніна О.» З вялікай ступенню верагоднасці можна казаць, што вядзецца пра крымінальную справу 20-гадовага віцябляніна Арцёма Янкіна, асуджанага сёлета ў верасні паводле ч. 1 арт. 368 КК.

Адрас для лістоў: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»