Аляксандр Кандрацьеў

Палітвязень

Дата затрымання: 14 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Жывіца Алена

Аляксандр Сяргеевіч Кандрацьеў быў затрыманы 14 жніўня 2023 года па абвінавачванні паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу (Здзек над дзяржаўнай сімволікі).

Згодна з абвінавачваннем Кандрацьеў вечарам 31 ліпеня 2023 года, знаходзячыся паблізу будынка аднаго з інтэрнатаў Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі № 407 па вуліцы Чкалава, рукамі схапіў за палотнішча дзяржаўны сцяг, замацаваны на фасадзе будынка, пасля чаго сарваў яго з мацавання, зламаўшы пры гэтым дрэўка, якое з'яўляецца часткай сцяга. Затым, скруціўшы палотнішча сцяга, забраў яго з сабой. 

Суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска 28 верасня 2023 года прызнаў Аляксандра Кандрацьева вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Алена Жывіца.

Утрымліваўся ў СІЗА-1, актуальны адрас высвятляецца.

Мінчука асудзілі за сарваны са сцяны інтэрната дзяржаўны сцяг

Чарговы суд за здзек над дзяржаўнымі сімваламі адбыўся ў Мінску 28 верасня 2023 года. Суд Кастрычніцкага раёна пакараў пазбаўленнем волі Аляксандра Кандрацьева паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Алена Жывіца.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»