Антон Мельхер
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 кастрычніка 1993
Дата затрымання: 8 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 17 кастрычніка 2022
Суддзя: Філатаў Максім
Пракурор: Герасіменка Людміла, Рабаў Уладзімір
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Справа Аўтуховіча, Справа карагодаў
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Аніка Мертэн, дэпутатка нямецкага Бундэстага
Антон Іванавіч Мельхер затрыманы разам з маці Ірынай Мельхер першапачаткова паводле арт. 289 КК (Акт тэрарызму). Пасля гэты артыкул знялі і абвінавацілі хлопца паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзеле у іх).
Антон шмат гадоў жыве з бацькамі: дапамагаў маме з прадпрымальніцтвам, бацьку-пенсіянеру з пчальніком і агародам у вёсцы. Малады чалавек вучыў мовы праграмавання, а за два месяцы да затрымання пачаў браць першыя дробныя заказы на распрацоўку і паспяхова іх выконваў.
Ірыну і Антона затрымалі ў сваім доме. Спачатку забралі Антона, Ірына паехала высвятляць, дзе ён знаходзіцца, а вярнулася са следчымі. Так, з дому забралі абаіх, а таксама ўсю камп'ютарную тэхніку. Муж Ірыны не мог нікому патэлефанаваць — ён застаўся са зламаным тэлефонам і хворымі нагамі (у той час ён перасоўваўся толькі з мыліцамі). Пра затрыманне даведаліся толькі дзякуючы суседзям, якія зайшлі праверыць, ці ўсё ў парадку.
Абедзве камеры, у якіх знаходзяцца Ірына і Антон, у поўным складзе перанеслі Covid-19.
Утрымліваўся ў брэсцкім СІЗА-7, пасля быў пераведзены ў Турму № 1.
Разгляд справы распачаўся 18 траўня 2022 года ў СІЗА гродзенскай Турмы № 1. Суддзя — Максім Філатаў.
У верасні 2022 г. стала вядома, што тэрмін утрымання Антона Мельхера пад вартай скончыўся і яго змясцілі пад хатні арышт. Зараз абвінавачаны "ў інтэрнаце без дзвярэй, насупраць жывуць амапаўцы". Мельхер падаў у судзе хадайніцтва аб змене меры стрымання, бо ў камеры ўмовы былі лепшыя, чым у "інтэрнаце". Суддзя адхіліў хадайніцтва і прапанаваў Антону набыць сабе неабходныя бытавыя рэчы.
17 кастрычніка 2022 г. Гродзенскі абласны суд агучыў прысуд фігурантам справы. Суддзя Максім Філатаў прызначыў Антону Мельхеру два гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго вызвалілі ў зале суда, бо залічылі тэрмін утрымання пад вартай.
У Вярхоўным судзе 31 сакавіка 2023 г. разглядзелі апеляцыйныя скаргі фігурантаў "справы Аўтуховіча". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча прыняла рашэнне вызваліць Мікалая Аўтуховіча ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўніны ў частцы асуджэння паводле арт. 295-3 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), а Ірыну Гарачкіну — паводле ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства). У выніку Гарачкінай скарацілі тэрмін на 1 месяц, а Аўтуховічу пакінулі без зменаў. Астатнім палітвязням судовая калегія пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле.
12 траўня 2023 г. МУС уключыла палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Аўтуховіча"
"Я не здзяйсняў злачынства, я шукаў праўду": падрабязнасці суда па "справе Аўтуховіча"
Антона Мельхера вінавацяць толькі па "карагоднай справе". Ён цалкам прызнаў віну.
Другі дзень суда па "справе Аўтуховіча": што адбываецца на працэсе
У гродзенскай турме пачаўся суд па справе "групы Аўтуховіча"