Андрэй Зуеў
Дата нараджэння: 23 лютага 1979
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бондал Галіна
Групы: Актывісты
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Андрэю Уладзіміравічу Зуеву 45 гадоў, у Наваполацку ён працаваў на СП «Марк Фармэль», быў дзеячом «Народнай Грамады» Мікалая Статкевіча. У траўні 2020 года ён даў інтэрв'ю Сяргею Ціханоўскаму, пасля чаго Зуева арыштавалі на 7 сутак. Пасля гэтага ён быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Некалькі разоў ён падвяргаўся адміністрацыйным арыштам. З'ехаў з Беларусі разам з сям’ёй, таму ягоная справа разглядалася ў межах спецвытворчасці. Мужчыну абвінавачваюць па артыкулах аб распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК), стварэнні альбо ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 1 арт. 361-1 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
Віцебскі абласны суд з 17 па 25 ліпеня 2024 года разгледзеў справу і завочна прысудзіў яму сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у 8000 рублёў. Суддзя - Галіна Бондал.
«Ніяк не стаўлюся да гэтага прысуду, не лічу яго законным, бо сапраўдных судздзяў у Беларусі няма, а гэтыя, якіх прызначылі, прысмакталіся да народу і п’юць з яго апошнюю кроў», - пракаментаваў "Радыё Свабода" прысуд Андрэй Зуеў.
25 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Знаходзіцца ў спісе "Асоб, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці". (5 снежня 2024 г.)
Наваполацкага актывіста Андрэя Зуева завочна асудзілі да сямі гадоў калоніі