Святлана Ціханоўская
“справа Каардынацыйнай рады”
Дата нараджэння: 11 верасня 1982
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках
Вынік суда: 15 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Арлоў Пётр
Пракурор: Кавалёў Міхаіл
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Групы: Палітыкі
Святлана Георгіеўна Ціханоўская (народжаная Піліпчук) - беларуская грамадская дзяячка, кандыдатка ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года.
Святлане Ціханоўскай ставяць у віну 10 крымінальных артыкулаў:
- ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 292 (падрыхтоўка да захопу і ўтрымання будынкаў і збудаванняў);
- ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках);
- ч.1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам);
- ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкіх фармаванняў і кіраўніцтва імі);
- ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
- ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці);
- ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
- ч. 4 арт. 16 і арт. 382 (арганізацыя і кіраўніцтва самавольнага прысваення звання і ўлады службовай асобы);
- ч. 2 арт. 191 (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме);
- ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 342 (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Следчы камітэт 20 кастрычніка 2022 года распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні ўсіх фігурантаў справы. 30 лістапада справу перадалі генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.
Спецыяльная вытворчасць – вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні абвінавачванага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс.
Згодна з абвінавачваннем, "за некалькі дзён да выбараў Святлана Ціханоўская, Вольга Кавалькова, Марыя Мароз, а таксама асуджаныя Максім Знак і Марыя Калеснікава і іншыя асобы спланавалі і арганізавалі 9 жніўня 2020 года ў Мінску і іншых гарадах краіны несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Адзначаецца, што змоўшчыкі дзейнічалі сумесна з адміністратарамі і кіраўнікамі розных інтэрнэт рэсарсаў, у тым ліку тэлеграм-каналаў. Канчатковая мэта іх дзеянняў складалася ў адхіленні ад улады законна абраных і прызначаных асобаў у узвядзенне да ўлады іншых, у тым ліку на пасаду прэзідэнта ўдзельніцу змовы ЦІханоўску".
11 студзеня Святлана Ціханоўская звярнулася ў Мінскі гарадскі суд з патрабаваннем даць ёй права азнаёміцца з матэрыяламі справы па яе завочнаму суду. А таксама апавясціла суд аб тым, што збіраецца скарыстацца сваім правам на адваката. Яна таксама напісала Мінскай гарадской і Рэспубліканскай калегіям адвакатаў аб тым, што хоча звязацца з прызначаным ёй адвакатам і выпрацаваць пазіцыю.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што лічыць працэдуру завочнай судавытворчасці парушэннем базавых правоў і свабодаў чалавека.
У Мінскім гарадскім судзе 6 сакавіка 2023 года ў завочным парадку асудзілі Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага. Суддзя Пётр Арлоў прызначыў Святлане 15 гадоў калоніі, Паўлу 18 гадоў калоніі, Вользе, Марыі і Сяргею 12 гадоў калоніі агульнага рэжыма "завочна". Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Міхаіл Кавалёў.
Вярхоўны суд 20 чэрвеня 2023 года разгледзеў апеляцыйную скаргу Святланы Ціханоўскай, якую пакінуў без задавальнення. Іншыя ўдзельнікі справы «Каардынацыйнай рады» апеляцыйныя скаргі не падавалі. Іх прысуды таксама набылі моц.
14 ліпеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Знаходзіцца ў вышуку.
Сёння ў Мінску завочна будуць судзіць Святлану Ціханоўскую і іншых фігурантаў “справы Каардынацыйнай рады”
Святлане Ціханоўскай — 15 гадоў калоніі "завочна", Паўлу Латушку — 18. Сёння вынеслі прысуды па "справе Каардынацыйнай рады"