Андрэй Жук
Былы палітвязень
Дата затрымання: 4 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Кацэр Сяргей
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Андрэй Аляксандравіч Жук — уладальнік мінскага бара "Банки-Бутылки". Ён быў затрыманы пасля таго, як у бары 3 жніўня 2022 г. выступіла спявачка Мерыем Герасіменка з песняй у падтрымку Украіны. На наступны дзень пасля канцэрту ў Банки-Бутылки" прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС, тады ж быў затрыманы Андрэй і яго жонка Марыя Жук.
Мужчыну выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 31 студзеня 2023 г. асудзілі Андрэя Жука і ягоную жонку Марыю. Суддзя Сяргей Кацэр прызначыў Андрэю два з паловай гады "хіміі". Яго вызвалілі ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.
У эміграцыі.