Марыя Жук

Былая палітзняволеная

Дата затрымання: 4 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Кацэр Сяргей

Справы: Пратэсты Мінск

Марыя Міхайлаўна Жук — жонка ўладальніка мінскага бара "Банки-бутылки" Андрэя Жука. Марыю і яе мужа затрымалі пасля таго, як у бары 3 жніўня 2022 г. выступіла спявачка Мерыем Герасіменка з песняй у падтрымку Украіны. На наступны дзень пасля канцэрту ў "Банки-бутылки" прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС, тады ж была затрымана Марыя і ейны муж Андрэй Жук.

Марыю абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 31 студзеня 2023 г. разглядалі справу палітзняволенай і ейнага мужа. Сяргей Кацэр прысудзіў Марыі 2,5 гады "хатняй хіміі".

Марыя з'ехала з Беларусі. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»