Мэрыем Герасіменка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 23 студзеня 1994
Дата затрымання: 4 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя, Акавітая Таццяна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды
Групы: Дзеячы культуры
Мэрыем Рашыдаўна Герасіменка — беларуская спявачка, была затрымана пасля канцэрту ў мінскім бары "Банки-бутылки". На канцэрце Мэрыем спявала песню "Океана Эльзи" "Обійми" у падтрымку Украіны. Пасля затрымання спявачку двойчы асудзілі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
20 студзеня 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынеслі прысуд: суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла дзяўчыне тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
10 лютага 2023 г. МУС дадала былую палітзняволеную ў "спіс экстрэмістаў".
Мэрыем выехала за мяжу. Згодна з раскладам судоў, яе справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі будзе разглядацца завочна 11 верасня 2024 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Акавітая.