Андрэй Бурдзеня
Палітвязень
Дата нараджэння: 5 лістапада 1981
Дата затрымання: 20 верасня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Рачынскі Мікалай
Месца зняволення: Турма № 1
Заява аб прызнанні палітвязнем
Андрэй Яўгенавіч Бурдзеня верагодна быў затрыманы 20 верасня 2023 года. У гэты дзень з'явілася "пакаяльнае" відэа, дзе мужчына кажа, што нібыта пісаў негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі, службовых асоб, супрацоўнікаў міліцыі, расейскіх вайскоўцаў, а таксама пагражаў людзям, якія падтрымліваюць дзейную ўладу.
Пра Андрэя вядома, што ён вучыўся ў школе № 6 Гродна, а пасля служыў у войску. Вядома, што раней нейкі час працаваў у IT-сферы, а яшчэ раней займаўся вытворчасцю кухоннай мэблі і меў сваё ІП.
Мужчыне прад'явілі абвінавачванне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: абраза Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), паклёп на яго (ч. 2 арт. 367 КК), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).
Судзіць яго пачалі 27 траўня 2024 года ў Гарадзенскім абласным судзе. Разглядае справу суддзя Мікалай Рачынскі.
27 верасня 2024 г. у Андрэя ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Таццяна Васілевіч.