Андрэй Алешчык

Палітвязень

Дата затрымання: 11 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Пазняк Уладзімір

Месца зняволення: ПК № 17

Андрэй Алешчык

Андрэй Вацлававіч Алешчык, машыніст гранулявання пластычных мас філіяла "Гродна Азот" прадпрыемства "Хімвалакно". Яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. На камеру мужчына распавёў, што ягонае затрыманне звязанае з рэгістрацыяй у чат-боце плана "Перамога", дзе ён паказаў сваю вайскова-ўліковую спецыяльнасць (камандзір аддзялення артразведкі, старэйшы сяржант). Ён адзначыў, што ніякіх дыверсійных даручэнняў не выконваў.

20 чэрвеня 2023 года быў асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі па арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Асуджаны ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна суддзём Уладзімірам Пазняком.

Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 17.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»