Аляксей Шчытнікаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 снежня 1972
Дата затрымання: 14 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Пірожнікава Таццяна
Пракурор: Сініцкі Фёдар
Месца зняволення: ПК № 22
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Аляксей Генадзевіч Шчытнікаў — жыхар Мінска, асуджаны на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Яго дзеянні кваліфікавалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 218 (наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, якія здзяйсняліся агульнанебяспечным спосабам або пацягнулі нанясенне шкоды ў буйным памеры) і арт. 364 (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Як адзначаў Шчытнікаў падчас працэсу, ён ненаўмысна наехаў на аўтамабіль ДАІ, гэта адбылося пасля таго як закрычала яго жонка, якая сядзела побач: яна ўбачыла, як збіваюць чалавека каля дарогі. Ад нечаканасці кіроўца Nissan наехаў на стаячы аўтамабіль ДАІ. Шчытнікава пасля затрымалі, і, паводле яго слоў, збілі ў Маскоўскім РУУС, з чэрапна-мазгавой траўмай яго даставілі ў ізалятар на Акрэсціна.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Аляксея з СІЗА-1 у ПК №17.
Пераведзены ў ПК № 22.
За наезд на аўто ДАІ падчас жнівеньскіх пратэстаў мінчука асудзілі да пяці гадоў калоніі