Аляксандр Русецкі

Былы палітвязень

Дата затрымання: 9 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 лютага 2022

Дата вызвалення: 28 лютага 2024

Суддзя: Мурашка Кацярына

Пракурор: Фізюк

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксандр Уладзіміравіч Русецкі (1981 г. н.) затрыманы разам з братам Аляксеем за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Да суда знаходзіўся ў СІЗА-1.

30 лістапада 2021 суддзя Кацярына Мурашка асудзіла Аляксандра да 2,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

У лютым 2022 пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ №7.

Па падліках мусіў выйсці на волю 28 лютага 2024 г. 

"Счэпка была сімвалічная". Двух палітзняволеных братоў асудзілі да "хіміі" за жнівеньскія пратэсты

У судзе Маскоўскага раёна Мінска да трох і двух з паловай гадоў "хіміі" за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах асудзілі двух палітзняволеных братоў: 42-гадовага Аляксея і 40-гадовага Аляксандра Русецкіх. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Аляксея ідэнтыфікавалі па фота, дзе ён стаіць у счэпцы ў ноч з 9 на 10 жніўня мінулага года. Яго брата Аляксандра выклікалі ў ГУБАЗіК, дзе яго і затрымалі. Яны прызналі віну цалкам і распавялі, што разам удзельнічалі ў акцыі пратэсту. З пачатку верасня братоў утрымлівалі пад вартай у СІЗА-1 – на судзе іх дапытвалі ў кайданках і ў клетцы. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»