Аляксей Міхнюк

Дата нараджэння: 26 лютага 1975

Дата затрымання: 9 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Кавалевіч Дзмітрый

Аляксей Андрэевіч Міхнюк — жыхар Жабінкі, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Кавалевіч.

Суд Бярозаўскага раёну 9 лістапада 2022 года вынес абвінаваўчы прысуд, прысудзіўшы Аляксею Міхнюку пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Месца ўтрымання ўдакладняецца.

Паўтары гады калоніі прысудзілі жыхару Жабінкі за абразу Лукашэнкі і Эйсмант

Суд Бярозаўскага раёна 9 лістапада вынес прысуд жыхару Жабінкі Аляксею Міхнюку, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»