Аляксандр Сысоеў
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 кастрычніка 1984
Дата затрымання: 5 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Сянько Руслана
Пракурор: Богуш Аляксандр
Групы: IT-спецыялісты
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Данаты
Аляксандр Віктаравіч Сысоеў родам з Броннай гары, апошнія гады жыў у Бярозе (Брэсцкая вобласць). Па дадзеных з ужо аддаленага профілю ва "Вконтакте", у 2008 годзе скончыў БДУІР па спецыяльнасці "штучны інтэлект". Да моманту арышту распрацоўваў камп'ютарную гульню. Мужчыну затрымалі 5 ліпеня 2023 года, з тых часоў ён пад вартай. Яму 39 год.
Мужчыну паставілі ў віну тое, што праз сацсетку "Facebook" выкарыстоўваючы аплатную сістэму "PayPal" ён пералічыў грошы палку Каліноўскага. Перавод на суму 12,91 даляраў ЗША быў з беларускай карты. Дзяржабвінавачанне кваліфікавала гэта як ч. 2 арт. 361-3 КК, "фінансаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях".
12 лютага 2024 года пракурор Богуш запатрабаваў для Сысоева пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд абвяшчалі 14 лютага. Яму прысудзілі 5 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ролю пракурора выконваў Аляксандр Богуш, ролю суддзі — Руслана Сянько.
1 сакавіка 2024 унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.
У Брэсце айцішніка судзілі за данат палку Каліноўскага