Эдуард Пальчыс
Палітвязень
Дата нараджэння: 28 кастрычніка 1990
Дата затрымання: 27 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 13 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Арлоў Пётр
Месца зняволення: Турма № 4
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў, Актывісты, Блогеры
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Нільс Шмід, дэпутат Бундэстага Германіі
Эдуард Аляксандравіч Пальчыс — вядомы палітычны блогер, аўтар Telegram-канала Palchys, грамадскі дзеяч. З'яўляўся арганізатарам акцый і канцэртаў "БНР-100", "БНР-101".
Эдуард быў затрыманы ў канцы кастрычніка 2020 года пры невядомых абставінах. Летам яму прысудзілі два разы па 15 сутак арышту за парушэнне артыкула 23.34 КаАП, менавіта іх адправілі адбываць блогера пасля затрымання.
Пазней высвятлілася, што ў чэрвені Эдуард два разы быў завочна асуджаны судом да 15 сутак арышту. Але пасля "сутак" з ІЧУ на Акрэсціна ён так і не выйшаў. Яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 КК (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Што канкрэтна ставяць у віну блогеру – пакуль невядома.
16 снежня 2020, падчас зняволення Эдуарда, у яго нарадзілася дачка.
6 снежня 2021 над Эдуардам у Мінскім гарадскім судзе распачаўся працэс, які, паводле хадайніцтва пракуратуры, будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
У Мінскім гарадскім судзе 17 снежня 2021 быў вынесены прысуд Эдуарду Пальчысу. Палітвязня судзілі па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Суд праходзіў у закрытым рэжыме "з мэтай недапушчэння распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў". Суд пастанавіў: прызнаць вінаватым па ўсіх артыкулах і прызначыць сумарнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам 13 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
На пачатку лютага 2022 стала вядома аб пераводзе Эдуарда з мінскага СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2, дзе ён 11 дзён правёў у карцары. У сярэдзіне красавіка ён быў этапаваны ў наваполацкую ПК № 1 і правёў там месяц у ШІЗА.
10 чэрвеня 2022 г. паводле пазову пракуратуры Мінска з Эдуарда Пальчыса судом пастаноўлена спагнаць звыш 575 тысяч рублёў шкоды, якую ён нібыта прычыніў дзяржаўным прадпрыемствам.
У сярэдзіне жніўня 2022 г. стала вядома, што Эдуарду ўзмацнілі пакаранне: палітвязня перавялі з ПК № 1 у магілёўскую Турму № 4.
Раней Эдуард Пальчыс ужо быў прызнаны палітзняволеным — са студзеня па лістапад 2016 года. Ён быў затрыманы за публікацыі на сайце 1863x, на яго была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці ці варажнечы) і ч.2 арт.343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў). У жніўні 2016 году суд Цэнтральнага раёну Мінска прызнаў экстрэмісцкімі 9 матэрыялаў сайту 1863x.com. 28 кастрычніка 2016 года блогер быў засуджаны да 1,9 году абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і вызвалены ў зале суду.
"Для Эміліі Беларусь — зачараванае месца, дзе знікаюць родныя". Вікторыя Пальчыс пра выхаванне дачкі ў эміграцыі і тое, што яе падтрымлівае
13 гадоў калоніі прысудзілі блогеру Эдуарду Пальчысу
"Затуманьваў свядомасць грамадзян". Палітзняволенага блогера Пальчыса будуць судзіць у закрытым рэжыме
Справу палітвязня Эдуарда Пальчыса перадалі ў суд