Уладзімір Лісіца

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 красавіка 1968

Дата затрымання: 19 снежня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лапушанскі Аляксей

Месца зняволення: ПК № 22

Уладзімір Лісіца

Уладзімір Мікалаевіч Лісіца, ураджэнец Украіны, былы "афганец", працаваў вартаўніком. Быў затрыманы за тое, што пакінуў у "Аднакласніках" каментары, якія "абразілі Лукашэнку" ды іншых прадстаўнікоў улады (арт. 369 и 368 КК).

Справу Уладзіміра разгледзеў суддзя Лёзненскага раёна Аляксей Лапушанскі, судовы працэс распачаўся 19 снежня 2023  года. Паводле судовага выраку, мужчына мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і  кампенсацыю маральнай шкоды двум пазоўнікам – генеральнаму  пракурору Беларусі Андрэю Шведу і наваполацкаму дэпутату гарсавета Мядзведскамупа 3 000 рублёў кожнаму.

Утрымліваўся ў СІЗА № 2, адбывае тэрмін у ПК № 22

15 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Жыхара Лёзненскага раёна асудзілі да трох гадоў калоніі нібыта за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады

19 снежня 2023 году у судзе Лёзненскага раёна асудзілі Уладзіміра Лісіцу.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»