Аляксей Камароўскі
Палітвязень
Дата затрымання: 23 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 365 Крымінальнага кодэкса — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Жуковіч Алена
Месца зняволення: ПК № 20
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксей Ігаравіч Камароўскі асуджаны паводле арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), арт. 365 (Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса.
У судзе Савецкага раёна Мінска 17 лютага 2023 года суддзя Алена Жуковіч прызначыла Аляксею чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і кампенсацыю маральнай шкоды міліцыянту памерам 3000 рублёў. Справу пачалі разглядаць 9 лютага.
Напрыканцы траўня 2023 года Аляксей пачаў адбываць тэрмін у мазырскай калоніі № 20, дзе яго амаль адразу па прыбыцці змясцілі ў ШІЗА. У чэрвені праваабаронцам стала вядома, што супраць палітвязня ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 369 КК (Абраза міліцыянта) — Аляксей нібыта пакінуў каментар у чаце. Мужчына ўтрымліваўся ў гродзенскай турме № 1.
Пераведзены ў ПК-20.
Мужчыну абвінавацілі ў спробе збіць даішніка падчас пратэстаў і асудзілі на чатыры гады калоніі