Аляксей Галаўко
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 лютага 2001
Дата затрымання: 5 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- ч. 1 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо кіраўніцтва ёй
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 сакавіка 2023
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Пракурор: Бізюк Раман
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: "Рэвалюцыйнае дзеянне", Пратэсты Брэст
Групы: Актывісты
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Аляксей Ігаравіч Галаўко — жыхар Брэста. Быў затрыманы 5 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці.
Хлопцу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") і па ч. 1 арт. 285 Крымінальнага кодэкса ("Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй"). У канцы лістапада 2021 з'явілася інфармацыя аб тым, што Аляксею інкрымінавалі яшчэ два артыкулы КК: ч. 1 арт. 361-1 ("Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім"); арт. 341 ("Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці").
Аляксея перавезлі ў Мінск, ён утрымліваецца ў СІЗА № 1.
11 студзеня 2022 справу, матэрыялы якой складаюць 160 тамоў, перадалі ў пракуратуру.
25 красавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы. Паводле хадайніцтва пракурора Рамана Бізюка суддзя Сяргей Хрыпач закрыў працэс. Прычына — "у матэрыялах крымінальнай справы ёсць матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці".
Праз 4,5 месяцы, 6 верасня 2022 г., быў вынесены прысуд Аляксею: 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў).
У сярэдзіне сакавіка 2023 г. стала вядома, што палітзняволенага этапавалі ў магілёўскую ПК № 15.
Маці палітвязня Аляксея Галаўко: "Лёшаў сябра за магчымасць праз дзверы паглядзець на сына заплаціў 12 соднямі сваёй свабоды"
Вясноўцам Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6: агучаны прысуды адразу дзесяці палітзняволеным
На "палітычных" судах ігнаравалі заявы пра катаванні. Што вядома пра суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі
Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым
Маці палітвязня Аляксея Галаўко: "Ніякіх сумневаў, што гэта сфабрыкаваная палітычная справа, у мяне няма"
Справу ў дачыненні Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў перадалі ў пракуратуру