Аляксандр Ніканаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 5 кастрычніка 1975
Дата затрымання: 26 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Касцюк Таццяна
Аляксандра Яўгенавіча Ніканава затрымалі 26 чэрвеня 2023 года. Ён працаваў на прадпрыемстве "Сварметпрофіль". Яго абвінавацілі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).
Дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла для Аляксандра два гады калоніі. Суддзя Таццяна Касцюк у судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 жніўня 2023 года прызначыла магілёцу менавіта такі тэрмін.
На 30 лістапада 2023 г. у Аляксандра прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Старшыня судовай камісіі Ігар Зямцоў.
15 снежня 2023 г. дададзены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў турме № 4.
Актуальны адрас невядомы.
Магілёўца асудзілі да 2 гадоў калоніі за "клас" у "Аднакласніках"