Аляксандр Мазур
Палітвязень
Дата нараджэння: 22 сакавіка 1974
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Аляксандр Іванавіч Мазур быў затрыманы ў лістападзе 2024 года ў Жодзіне.
У гэты ж час прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт ініцыятывы "письмо.бел", а таксама старонкі яе ў сацсетках. Яшчэ праз месяц КДБ прызнаў ініцыятыву "экстрэмісцкім фармаваннем". Паводле ведамства, Аляксандр Мазур, а таксама Павел Каранюхін і Аляксандр Лыкшын маюць дачыненне да "письмо.бел". Цяпер мужчыны знаходзяцца ў СТ-8, іх абвінавачваюць паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Траіх жыхароў Жодзіна змясцілі ў СІЗА. Па версіі КДБ, яны маюць дачыненне да ініцыятывы "письмо.бел"