Марына Глазава
настаўніца польскай і ангельскай моваў
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 25 ліпеня
Дата затрымання: 25 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Каліна Святаслаў
Групы: Выкладчыкі
Справы: Справа карагодаў
Марына Уладзіміраўна Глазава — 25-гадовая настаўніца польскай і ангельскай моваў з Брэста.
Яна была затрыманая 23 верасня ў сябе дома. Падставай для затрымання стала падазрэнне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (“Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Ёй прад'яўляюць тое, што яна 13 верасня ў Брэсце "арганізавала масавыя беспарадкі ў выглядзе карагодаў". Ёй прад'явілі абвінавачванне.
Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага 2021 года вынес першыя прысуды па крымінальнай "справе карагодаў", у тым ліку і Марыне Глазавай. Ёй прысудзілі 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія"). Марына была пад вартай два месяцы ў СІЗА Брэста.
24 лістапада 2021 года была пераведзена пад хатні арышт. У красавіку 2022 года цалкам адбыла пакаранне.
«Справа карагодаў» у Брэсце. Што вядома цяпер?
У Брэсце судзяць адразу 10 чалавек па "справе карагодаў". Не ўсе прызнаюць сваю віну
Прастой тралейбусаў склаў больш за 29 гадзін: другі працэс па "справе карагодаў" у Брэсце
Да двух гадоў "хіміі". У Брэсце вынеслі першыя прысуды па "справе карагодаў"