Аксана Ляўшова
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 23 траўня 1974
Дата затрымання: 19 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Капцэвіч Алена, Хвайніцкая Жанна
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Аксана Аляксандраўна Ляўшова была асуджаная за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК. Мае захворванне ног, не можа самастойна перамяшчацца, мае інваліднасць.
26 студзеня 2023 года справу разглядала суддзя Заводскага раёна г. Мінска Алена Капцэвіч, якая прысудзіла ёй "хатнюю хімію".
Пасля гэтага зноў абразіла Лукашэнку па тэлефоне, набраўшы 102.
11 ліпеня 2023 года другую справу разглядала суддзя Заводскага раёна г. Мінска Жанна Хвайніцкая.
У выніку асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
17 лютага 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.