Вячаслаў Маляйчук
Дата затрымання: 26 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
Вынік суда: 22 года
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі строгага рэжыму
Суддзя: Уладзімір Арэшка
Месца зняволення: СІЗА КДБ

Вячаслав Аляксандравіч Маляйчук 37-гадовы ўраджэнец Піншчыны. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289, ч. 1 арт. 13 ч. 3 арт. 289 (падрыхтоўка і замах на акт тэрарызму), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў).
26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай частцы ў Печах. На відэа паказалі Вячаслава Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з "BYPOL".
Пасля затрымання КДБ унёс Вячаслава і астатніх фігурантаў гэтай справы ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі прызначыла яму пакаранне ў выглядзе 22 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Суд доўжыўся ў закрытым рэжыме тры тыдні.
![]()
22 гады калоніі прызначылі Вячаславу Малейчуку за "падрыхтоўку тэрактаў" на леташні Дзень Волі