Віталь Рыжанскі

Дата нараджэння: 7 кастрычніка 1987

Дата затрымання: 13 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 30 сакавіка 2023

Суддзя: Вяршыніна Юлія

Месца зняволення: ПК № 2

Віталь Уладзіміравіч Рыжанскі асуджаны судом Аршанскага раёна і г. Оршы ў сувязі са здзяйсненнем злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

35-гадовага аматара цяжкага року спачатку вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і паклёпе на Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК). Паводле якога артыкулу яго ў выніку асудзілі, дакладна невядома.

Віталя затрымалі, папярэдне, 13 кастрычніка 2022 г. і да суда змясцілі ў віцебскі СІЗА.

Суд над аршанцам пачаўся 10 студзеня 2023 г. і праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя Юля Вяршыніна. Апеляцыйную скаргу на прысуд разглядалі ў Віцебскім абласным судзе 14 сакавіка 2023 г.

17 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Віталь адбывае пакаранне ў бабруйскай ПК № 2.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»