Вікторыя Ждановіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 27 жніўня 1998
Дата затрымання: 2 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 лютага 2023
Дата вызвалення: 12 траўня 2023
Суддзя: Шаціла Сяргей
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Студэнты
Вікторыя Паўлаўна Ждановіч — аспірантка, інжынерка-праграмістка з БДУІР. У "пакаяльным відэа" Вікторыя "прызнаецца" ў тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і перакрывала рух транспарту, а таксама была падпісаная на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы. Яе затрымалі разам з хлопцам.
Вікторыю змясцілі пад варту ў СІЗА-1.
26 кастрычніка 2022 г. быў вынесены прысуд. Вікторыю прызналі вінаватай і асудзілі да аднаго года зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Неўзабаве дзяўчыну перавялі ў гомельскі СІЗА-3.
На пачатку лютага 2023 г. Вікторыю этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4.
МУС дадала палітзняволеную ў "спіс экстрэмістаў" 24 сакавіка 2023 г.
12 траўня 2023 г. Вікторыя выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
У Мінску палітзняволеную пару асудзілі за ўдзел у Маршах