Раман Багрый

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 жніўня 2001

Дата затрымання: 3 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шаціла Сяргей

Справы: Пратэсты Мінск

Раман Паўлавіч Багрый затрыманы разам з ягонай дзяўчынай, палітзняволенай Вікторыяй Ждановіч, 3 жніўня 2022 года. Спачатку яго асудзілі на 12 сутак арышту, затым затрымалі ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Да суда быў змешчаны ў СІЗА-1.

26 кастрычніка 2022 г. быў вынесены прысуд. Рамана прызналі вінаватым і асудзілі да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

У Мінску палітзняволеную пару асудзілі за ўдзел у Маршах

Пару прызналі вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у Маршах: Раману інкрымінавалі адзін эпізод, Вікторыі — пяць.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»