Валерыя Занямонская
справа "Чорнай кнігі Беларусі"
Дата нараджэння: 24 лістапада 2000
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бугук Наталля
Пракурор: Сакалова Наталля
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Справы: Справа ЧКБ
Валерыю Ігараўну Занямонскую называюць адной з адміністратарак «экстрэмісцкага фармавання „Чорная кніга Беларусі"».
У Мінскім гарадскім судзе 18 студзеня 2023 года агучылі прысуд па першым завочным судзе ў рамках "спецыяльнай вытворчасці" па справе "Чорнай кнігі Беларусі". Суддзя Наталля Бугук завочна асудзіла Валерыю Ігараўну Занямонскую да 12 гадоў калоніі Менавіта такі прысуд запрашвала пракурорка Наталля Сакалова. Яе абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных дадзеных) за адміністраванне Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі". Разам з ёй па гэтай справе праходзілі Яніна Сяргееўна Сазановіч, Вольга Уладзіміраўна Высоцкая, Дзмітрый Аляксандравіч Навоша, Данііл Андрэевіч Багдановіч.
КДБ унёс фігурантаў у "тэрарыстычны спіс".
Суд цягнуўся крыху больш за месяц у закрытым рэжыме.
Валерыя знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь.
26 траўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Пяць чалавек завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі за адміністраванне Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі"