Дзмітрый Навоша
справа "Чорнай кнігі Беларусі"
Дата нараджэння: 5 красавіка 1978
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бугук Наталля
Пракурор: Сакалова Наталля
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Справы: Справа ЧКБ
Дзмітрый Аляксандравіч Навоша - медыяменеджэр, таксама яго называюць адным з адміністратараў «экстрэмісцкага фарміравання "Чорная кніга Беларусі"».
У Мінскім гарадскім судзе 18 студзеня 2023 года агучылі прысуд па першым завочным судзе ў рамках "спецыяльнай вытворчасці" па справе "Чорнай кнігі Беларусі". Суддзя Наталля Бугук завочна асудзіла сузаснавальнік парталаў Tribuna.com і Sports.ru Дзмітрыя Аляксандравіча Навошу да 12 гадоў калоніі. Менавіта такі прысуд запрашвала пракурорка Наталля Сакалова. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных дадзеных) за адміністраванне Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі". Разам з ім па гэтай справе праходзілі Яніна Сяргееўна Сазановіч, Вольга Уладзіміраўна Высоцкая, Валерыя Ігараўна Занямонская, Данііл Андрэевіч Багдановіч.
КДБ унёс фігурантаў у "тэрарыстычны спіс".
Суд цягнуўся крыху больш за месяц у закрытым рэжыме.
Зміцер знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
26 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Пяць чалавек завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі за адміністраванне Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі"