Яніна Сазановіч
Дата нараджэння: 4 траўня 1994
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бугук Наталля
Пракурор: Сакалова Наталля
Групы: Блогеры
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Справы: Справа ЧКБ
Яніну Сяргееўну Сазановіч называюць адной з адміністратарак «экстрэмісцкага фарміравання „Чорная кніга Беларусі“». Таксама Яніна вядзе ютуб-канал "Дзікае паляванне".
У Мінскім гарадскім судзе 18 студзеня 2023 года агучылі прысуд па першым завочным судзе ў рамках "спецыяльнай вытворчасці" па справе "Чорнай кнігі Беларусі". Суддзя Наталля Бугук завочна асудзіла Яніну Сяргееўну Сазановіч да 12 гадоў калоніі. Менавіта такі прысуд запрашвала пракурорка Наталля Сакалова. Яе абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных дадзеных) за адміністраванне Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі". Разам з ёй па гэтай справе праходзілі Вольга Уладзіміраўна Высоцкая, Валерыя Ігараўна Занямонская, Дзмітрый Аляксандравіч Навоша, Данііл Андрэевіч Багдановіч.
КДБ унёс фігурантаў у "тэрарыстычны спіс".
Суд цягнуўся крыху больш за месяц у закрытым рэжыме.
Яніна знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
26 траўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Пяць чалавек завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі за адміністраванне Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі"