Мінскі гарадскі суд 10 красавіка 2023 года разглядае не зусім звычайныя справы, звязаныя з супрацоўніцамі партала Tut.by Аленай Талкачовай і Вольгай Лойка. Справы тычацца паручальніцтва вядомага чыноўніка, бізесоўца і палітыка для вызвалення журналістак з-пад варты. Алена Талкачова і Вольга Лойка пакінулі Беларусь і былі абвешчаныя ў міжнародны вышук, а падпісанты гэтых паручальніцтваў мусяць кампенсаваць дзяржаве суму абгаворанага закладу.
Сярод паручальнікаў Алены Талкачовай фігуруюць дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, а таксама палітолаг, экс-кіраўнік Рады па міжнародных адносінах ініцыятывы «Мінскі дыялог» Яўген Прэйгерман.
За Вольгу Лойку персанальна хадайнічаў старшыня Рэспубліканскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.
Па заканчэнні разглядаў стала вядома, што ўсім названым паручальнікам суд прызначыў штраф у памеры 500 базавых велічынь з кожнага — у эквіваленце гэта 18,5 тысяч рублёў (прыкладна 6,2 тысячы долараў паводле цяперашняга курсу) паводле артыкула 134 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (Парадак накладання грашовага спагнання і звароту закладу ў даход дзяржавы).
У віну дэпутату, аналітыку і прамыслоўцу паставілі тое, што яны не здолелі выкарыстаць механізмы ўплыву, якія б не дазволілі фігуранткам крымінальнай справы схавацца ад правасуддзя.
За паручальніцтва з'ехаўшых з краіны журналістак Tut.by заклад заплоцяць чыноўнік, бізнесовец і дэпутат