Вольга Лойка
рэдактарка TUT.BY
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 13 снежня 1978
Дата затрымання: 18 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Групы: Журналісты
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Вілі Рэні, дэпутат шатландскага парламента
Вольга Антонаўна Лойка — галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блока ў TUT.BY.
Калегі апісваюць яе як чалавека, які "проста і даступна распавядае беларусам пра палітыку і бізнэс".
Вольга скончыла тры ВНУ — БДУ, БДЭУ і Оксфардскі ўніверсітэт, а на Tut.by разам з аналітыкам Сяргеем Чалым вяла праграму "Эканоміка на пальцах". У вольны час Вольга любіць падарожнічаць, катацца на ровары, фатаграфаваць, чытаць кнігі і сустракацца з сябрамі.
"Оля — чалавек неабыякавы. Журналістыка — гэта яе прызванне. Яна жыве праблемамі героя, стараецца іх данесці. У яе адсутнічае класавая непрыязнасць. І, напэўна, людзі гэта адчуваюць. Мне шмат герояў яе артыкулаў патэлефанавалі і напісалі пасля затрымання", — распавяла яе сястра Марыя.
Вольга была затрыманая 18 траўня ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу). Таксама яна абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці, здзейсненае групай асобаў) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі).
17 сакавіка 2022 года з СІЗА-1 выйшлі на волю галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блока навін Вольга Лойка, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека і мэнэджар Publisher Box Андрэй Аўдзееў. Ім была змененая мера стрымання, абвінавачванні не знятыя.
У кастрычніку 2022 г. КДБ уключыў Вольгу ў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
9 студзеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы супраць найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY. Судовы працэс ад самага пачатку зрабілі закрытым. Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч.
Алена Талкачова, Вольга Лойка і Кацярына Ткачэнка не з'явіліся на судовы працэс, бо з'ехалі за мяжу. Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, крымінальная справа ў дачыненні да іх вылучана ў асобную судовую вытворчасць. Яны абвешчаныя ў вышук.
"Ты фізічна не можаш хадзіць у такім стане". Вольга Лойка распавяла пра медычную дапамогу ў СІЗА
За паручальніцтва журналістак TUT.BY, якія з'ехалі з краіны, заклад заплацяць чыноўнік, бізнэсовец і дэпутат
Па 12 гадоў калоніі: абвешчаны прысуд па "справе TUT.BY"
Сёння ў закрытым рэжыме пачынаецца суд па "справе TUT.ВY"
«Сын и дочка держатся молодцом». Поговорили с близкими коллег, которые спустя трое суток не вышли на свободу
Чым адметныя журналісткі Tut.by Вольга Лойка і Алена Талкачова, якіх затрымаў ДФР